У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны іграград “Казка, з намі пасябруй”. Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. І, вядома ж, у дні летніх канікулаў немагчыма абысціся без захапляльнага чытання. Дзеці паўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, гульнях і вясёлых віктарынах, за што былі адзначаны граматамі і салодкімі прызамі.