Дзеці наведалі цікавае мерапрыемства – караван уражанняў “Малая Радзіма-вялікае каханне”, якое прайшло ў філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка". Спачатку дзеці паслухалі цікавую гісторыю вёскі Масаляны. Адказвалі на пытанні віктарыны “Чым мы ганарымся?”, затым кожны расказаў, дзе пабывалі на канікулах, аб цікавых выпадках з летніх канікул. Дзеці ўсвоілі, што Радзіма – месца, якое дае сілу жыць, куды заўсёды цягне вярнуцца. Мы не выбіраем, дзе нарадзіцца. Дзе нарадзіўся – там і твая радзіма. Наша Радзіма - Беларусь. Яе прырода, абшары, дабрыня і працавітасць яе народа дае нам упэўненасць у заўтрашнім дні.