25.07.2023г. Займальны ўрок “Пра што не раскажа падручнік?” (у межах абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”)

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей быў праведзены займальны ўрок “Пра што не раскажа падручнік?". Бібліятэкар Ляўковіч Н.А. расказала нашым гасцям аб энцыклапедыях і даведніках, якія ёсць у бібліятэцы. Большую частку расказа бібліятэкар прысвяціла галіновым выданням, а затым спынілася на універсальных слоўніках. У ходзе мерапрыемства яна паказвала, як трэба карыстацца такімі выданнямі. Асаблівая ўвага была нададзена серыям кніг “99 захватывающих фактов" і “Мир путешествий”, якія выдае выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”. Некаторыя ўрыўкі з іх былі зачытаныя ўслых. У завяршэнні мерапрыемства дзецям была прадстаўлена магчымасць самім пазнаёміцца з гэтымі кнігамі. Яны з задавальненнем самастойна разглядалі даведачную літаратуру.