23.07.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай пратаірэй Сергій. Удзельніцы аб’яднання і іх госці дзяліліся шчырымі парадамі як захаваць маладосць на доўгія годы. Кожны з удзельнікаў меў магчымасць выказаць сваю думку на гэтую тэму. Задача кожнага чалавека - захаваць і прымножыць сваё здароўе. Чалавек актыўны, поўны сіл і планаў на будучыню, калі ён пачуваецца здаровым. Трэба адзначыць, што ўсе прышлі да аднаго выніку: быць здаровым і заставацца маладым - значыць займацца фізічнымі практыкаваннямі, выконваць гігіенічныя нормы, правільна харчавацца, змагацца са шкоднымі звычкамі, весці актыўны лад жыцця. І хоць жыццё нас не вельмі песціць, але добры настрой заўсёды павінен быць з намі, у незалежнасці ад узросту.