28 ліпеня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”прайшла гутарка-дыялог “Рэцэпты супраць старэння”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пад час сустрэчы ўдзельнікі даведаліся, што рэцэптаў супраць старэння вельмі шмат. З імі можна было пазнаёміцца ў бібліятэцы, гартаючы кнігі і часопісы аб здаровым ладзе жыцця, аб вегетарыянскім харчаванні, пра значэнне сну, недапушчальнасці ператамлення. Галоўныя ж рэцэпты супраць старэння – займацца любімай справай, любіць сябе і радавацца жыццю!