У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”прайшоў хіт – парад “Навінкі дзіцячай літаратуры”.Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным аб новых кнігах, якія есць у фондзе бібліятэкі для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту. На аглядзе была прадстаўлена дзіцячая фантастыка, энцыклапедыі, дэтэктывы, казкі, кнігі пра жывёл, пра нашу непаўторную прыроду, пра Радзіму і сімвалы Беларусі. Час ляціць няўмольна: мяняюцца часы і норавы, і кнігі таксама мяняюцца. Гэта кнігі новага пакалення, яны павядуць вас па нашым сучасным свеце. Бібліятэкар прапанавала дзецям абавязкова выбраць для сябе што-небудзь з новых кніг. Новыя веды, новыя думкі, кнігі дапамогуць вам зарыентавацца ў нашым непрадказальным свеце. Прыходзьце, выбірайце, чытайце і атрымлівайце задавальненне ад прачытанага!