У Бераставіцкай
раённай бібліятэцы для
наведвальнікаў прышкольнага лагера прайшоў час прыроды “Траўка зелянее, сонейка блішчыць”,
падчас якога дзеці бліжэй пазнаёміліся з “царствам
раслін”, “царствам жывёл”, “царствам птушак”. Даведаліся, якую ролю адыгрывае
чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні віктарын,
вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем. Вучні паўтарылі разам з бібліятэкарам, замацавалі
і пашырылі атрыманыя ў школе веды аб прыродзе роднага краю. У заключнай частцы
мерапрыемства дзеці ўспомнілі правілы сяброў прыроды і далі абяцанне берагчы яе, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі
выданнямі, прадстаўленымі ў
чытальнай зале раённай бібліятэкі.