Береставіцкая раённая
бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага правяла віктарыну "Добры свет любімых кніжак"
для дзяцей з летняга прышкольнага лагера "Дружба". Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні,
выконвалі заданні, адгадвалі прадметы з казак, аўтараў твораў і, вядома,
удзельнічалі ў актыўных паўзах. Парадавала, што юныя чытачы добра ведаюць
дзіцячыя творы. Самых актыўных чытачоў пахвалілі, запрасілі ўсіх часцей
наведваць бібліятэку. Мерапрыемства атрымалася насычаным і шматгранным, спадабалася не толькі дзецям, але і выкладчыкам.