22 жніўня 2023 года спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння
рускага савецкага пісьменніка Леаніда Панцялеева. Леанід
Панцялееў, сапраўднае імя якога Аляксей Іванавіч Ерамееў, стварыў вялікую
колькасць вершаў, аповесцяў, апавяданняў і казак. Да юбілею знакамітага пісьменніка ў дзіцячым абанеменце
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя О. М. Кавалеўскага адкрылася тэматычная
кніжная выстава «У
дзяцінства
– за сумленным словам». Для
юных
наведвальнікаў бібліятэкі быў праведзены тэматычны агляд літаратуры,
бібліятэкар коратка пазнаёміла юных чытачоў з літаратурнай творчасцю
пісьменніка. На выставе былі
прадстаўлены лепшыя творы для дзяцей: “Сумленнае
слова”, “Дзве жабы”, “Апавяданні
пра вавёрачку і Тамарачку”,
“Вялікае мыццё" і многія іншыя, якія
дапамагаюць адкрыць для сябе дзіўны і добры свет прозы Леаніда Панцялеева.
Кнігі Панцялеева пра дзяцей і для дзяцей.
Любы твор пісьменніка, няхай гэта будзе аповяд або аповесць, поўна падзей,
дзеянняў.