24.08.2023г. Гістарычны экскурс “З мінулага ў будучыню”для членаў аматарскага аб’яднання “Буслік”

  У філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “З мінулага ў будучыню”для членаў аматарскага аб’яднання “Буслік”, на якім бібліятэкар расказала  аб гісторыі  роднай вескі – Вялікія  Эйсманты . Юнакі разам з бібліятэкарам прайшлі па месцах, дзе раней была першая школа і аптэка. Пазнаёміліся  школьнікі і з гісторыяй заснавання касцёла. Таксама бібліатэкар паказала, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася нямецкая камендатура, у якой нават праводзіліся катаванні людзей, а сёння гэта прыгожы дом у якім  жывуць людзі. У канцы размовы бібліатэкар дала параду, што трэба берагчы і  памяць аб мінулым , шанаваць месца дзе нарадзіўся.