У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Многа казак і прыгод”. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі. Уважліва слухалі казкі, адкрывалі для сябе шмат цікавых беларускіх слоў, успаміналі вядомыя казкі, адгадвалі загадкі. І які ж паход у бібліятэку без кніг! Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем узялі кнігі пачытаць да дому.