Работнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага на брэндавым свяце “Бульба-МЭБ” у
аграгарадку Малая Бераставіца прадставілі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Бульба –
“другі хлеб” беларусаў”. Бібліятэкары прапанавалі жыхарам і гасцям аграгарадка
пазнаёміцца з цікавымі беларускімі выданнямі пра бульбу, пра яе асаблівасці, захоўванне і карысныя ўласцівасці, кнігамі па агратэхніцы вырошчвання гэтай агародніны,
рэцэптамі страў з бульбы. Адначасова дзеці маглі пагуляць у настольны футбол і
аэрахакей.