26 жніўня бібліятэкар філіяла “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на краязнаўчы маршрут “Сцежкамі роднага краю”. Дзецям прапанавалі здзейсніць завочнае падарожжа па родных мясцінах. Наш аграгарадок Кватары – гэта цудоўны куточак беларускай зямлі са сваёй, вядома, гісторыяй. Дзецям было цікава пачуць звесткі пра гістарычныя мясціны, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай мясцовасці.