1 верасня супрацоўнік
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правяла для вучняў 11-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй
школы патрыятычны
ўрок “Беларусь і
Я – дыялог
міру і стварэння”,
прысвечаны Году міру і стварэння. Дыялог міру і стварэння — гэта працэс
узаемадзеяння, супрацоўніцтва паміж людзьмі. Менавіта ў выніку такіх адносін
свет становіцца лепшы. Гэта важны прынцып, які дапамагае людзям вырашаць канфлікты і
знаходзіць шляхі ўзаемадзеяння для дасягнення агульных мэтаў, выяўляючы павагу
да меркаванняў грамадзян
краіны. Задачай
урока было выхаванне ў школьнікаў павагі
да нашай Радзімы,
фарміраванне ў вучняў аб’ектыўнага ўяўлення пра ўклад беларускага народа ў
вялікую Перамогу, пра гераічную спадчыну, пра генацыд беларускага народа ў гады
Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі школьнікаў, пачуцця
прыналежнасці да свайго народа. Кожны з нас – часцінка
Радзімы, а Беларусь ганарыцца грамадзянамі сваёй краіны.