1
верасня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага афомлена
кніжная выстава “Адзіная і непаўторная Беларусь”, якая будзе дзейнічаць цэлы
месяц. На ёй прадстаўлены выданні, у якіх прыводзяцца шырокія звесткі аб
развіцці і станаўленні беларускай дзяржаўнасці, інстытутаў улады і кіравання,
Нацыянальнай прававой сістэмы. Асаблівае месца на выставе адведзена сімвалам
Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлены кнігі і ілюстрацыйны матэрыял з
падрабязным апісаннем Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Таксама
прадстаўлены тэкст Дзяржаўнага гімна.
Запрашаем
усіх жадаючых наведаць нашу бібліятэку, каб больш даведацца пра сучасную
Беларусь.