На сённяшні дзень нельга ўявіць сабе нашага жыцця без Інтэрнэту. У ім можна знайсці шмат карыснай інфармацыі, гульняў. Але тое, што прыносіць карысць, можа нашкодзіць пры неправільным выкарастанні. 1 верасня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла ўрок бяспекі “Будзьце пільнымі!” для вучняў мясцовай школы з мэтай прафілактыкі інтарнэт залежнасці. Разам з дзецьмі былі разгледжаны некалькі сітуацый, якія нельга дапускаць у жыцці.