15 верасня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Жыві, кніга!”. Прысутныя падчас мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення кнігі . Рабяты паўтарылі правілы карыстання кнігамі і падручнікамі, узгадалі пасловіцы і пагаворкі аб нашых верных сябрах – кнігах, адгадвалі загадкі. Старэйшыя дзяўчынкі аказалі пасільную дапамогу кнігам, якія ў гэтым мелі патрэбу. Шчыра ўсіх запрашаем наведаць нашу бібліятэку!