Свет
прыроды не перастае здзіўляць і ўражваць нас усё жыццё. Нават калі табе далёка
за..., аказваецца, ты яшчэ шмат чаго не
ведаеш. Звычайнае пустазелле абарочваецца надзвычай эфектыўным лекавым сродкам.
І гэта галіна медыцыны мае шмат сакрэтаў,
нягледзячы на тое, што вывучэннем лекавых раслін займаецца чалавек здаўна.
Менавіта тэма дзівоснага свету, які пануе навокал і дапамагае нам быць
здаровымі, была ўзнята на мерапрыемстве - арбіта здароўя "Лекавыя травы вакол
нас", якое адбылося ўфіліяле “Старадварэцкая сельская
бібліятэка”
22 верасня для ўдзельніц аматарскага аб'яднання "Вяскоўцы".