22 верасня бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла інфармацыйную гутарку “Твая асабістая бяспека”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспаміналі, як правільна паводзіць сябе дома, каб пазбегнуць небяспечных сітуацый, якімі ўважлівымі трэба быць ва ўмовах горада, як след паводзіць сябе падчас адпачынку на прыродзе. Дзеці адгадвалі вясёлыя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны “Знаўцы правілаў бяспекі”. Важна не забываць самыя галоўныя правілы для кожнага чалавека-правілы асабістай бяспекі, якія не толькі могуць дапамагчы пазбегнуць непрыемных сітуацый, але і выратаваць жыццё.