06.10.2023г. Інфармацыйны калейдаскоп “ТАК! – здароваму ладу жыцця”

6 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў інфармацыйны калейдаскоп “ТАК! – здароваму ладу жыцця”. Падчас мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што ў аснове здаровага ладу жыцця ляжаць правільнае харчаванне, гігіена і спорт. 

Пашыраючы гэтыя паняцці, успаміналі карысныя і шкодныя прадукты, разважалі аб прадметах асабістай гігіены і відах спорту. З вялікім задавальненнем рабяты выконвалі заданні бібліятэкара і ўдзельнічалі ў рухомых гульнях. Моцнага ўсім здароўя!