06.10.2023г. Гадзіна бяспекі “Небяспека вакол нас”

  Для дзяцей Масалянскай пачатковай школы бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гадзіну бяспекі “Небяспека вакол нас”. Бібліятэкар расказала дзецям, як сябе правільна паводзіць пасля школы, калі яны застаюцца без нагляду бацькоў. Вучні паўтарылі правілы карыстання электрапрыборамі, правілы пажарнай бяспекі, дарожнага руху, паводзіны з незнаёмымі людзьмі і г.д.