11 кастрычніка ў філіяле "Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка" адзначылі юбілей беларускай пісьменніцы
Эдзі Агняцвет кніжнай выставай "Зорка зямлі беларускай" і
бібліяграфічным аглядам літаратуры.
Цікавасць да мерапрыемства праявілі не толькі дзеці, але і моладзь.Вучні
старэйшых класаў таксама ўспомнілі свае дзіцячыя гады, знайшлі
ў кніжках знаёмыя творы і зачыталі іх ўголас.