11.10.23 г. Віншавальная праграма “Любовью материнской мы согреты»

   “Любовью материнской мы согреты” — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню Маці. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для сваіх гасцей пазнавальную праграму, у ходзе якой кожнаму ўдзельніку клуба трэба было ўспомніць самыя ласкавыя і пяшчотныя словы, якія можна адрасаваць сваёй маме, назваць якасці, уласцівыя самаму дарагому чалавеку на свеце, а таксама адгадаць загадкі. Бібліёграф павіншавала прысутных з самым добрым днём, святам кахання, дабрыні і мудрасці. Распавяла прысутным аб тым, кім з'яўляецца маці для кожнага чалавека. Шмат кніг, прысвечаных маме, было прадстаўлена на кніжнай выставе “Вялікае Святое слова Мама”.