Адбылося чарговае
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое працуе пры аддзеле
інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай
бібліятэкі. Падчас урока міласэрнасці дзеці пашырылі свае прадстаўленні аб
дабразычлівых адносінах, аб правілах сапраўднага сяброўства, вучыліся правільна
ацэньваць свае пачуцці і адносіны, паводзіны ў калектыве. Удзельнікі пасяджэння
актыўна чыталі вершы па тэме
і з задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара, абмяркоўвалі персанажаў з
літаратурных твораў напрыклад: басню
Л.Н Талстога “Стары дзед і ўнучак”, “Казку пра дуба”. Зрабілі сваімі рукамі
памятку – рамонак міласэрнасці і дабрыні. А таксама прыйшлі да высновы, што
трэба быць дабразычлівымі і міласэрнымі ў розных жыццёвых сітуацыях тады і свет
вакол стане прыгажэй.