18.10.2023г. Актуальны дыялог “Сямейныя традыцыі і каштоўнасці”

  Чалавек нараджаецца на свет, расце, задаецца пытаннямі: Хто я? Адкуль мае карані? У рамках Тыдня бацькоўскай любові 18 кастрычніка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў актуальны дыялог “Сямейныя традыцыі і каштоўнасці” з дзецьмі сёмага класа мясцовай школы. Падчас мерапрыемства вучні дзяліліся сваімі думкамі пра некаторыя сямейныя традыцыі, якія існуюць у іншых сем’ях, цікавымі ўспамінамі аб праведзеных канікулах, выхадных днях у коле сям’і. Адказвалі на пытанні віктарыны, прыгадвалі прыказкі пра сям’ю.


  Усе разам прыйшлі да высновы, што сям’я - гэта не толькі людзі, якія жывуць пад адным дахам. А гэта родныя людзі, якіх аб’ядноўвае каханне і сяброўства, захапленне і павага, цеплыня і выгода, радасць і разуменне, узаемадапамога і суперажыванне, а яшчэ сямейныя традыцыі, якія дапамагаюць стаць дужай і дружнай сям’ёй.

 

Страниц (31)1234567891011 Вперёд