На чарговым пасяджэнні
аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры раённай бібліятэцы
імя В.М.Кавалеўскага, прайшоў
літаратурны дыліжанс “Казкі пра жывёл”, дзе
адбылася сустрэча з “прыгожымі
казкамі”. Дзеці спачатку
даведаліся, што казка – гэта выдумка, у якой людзі з даўніх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб
перамозе дабра над злом, аб цудоўных краінах, дзе жывуць казачныя жывёлы, якія
маюць пачуцці і ўмеюць размаўляць. Дзеці з задавальненнем паслухалі і пачыталі
самі казкі: “Ліса і журавель”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, абмяркавалі творы Е.Чарушына і В.Біянкі.
Адказалі
на пытанні віктарын: “Казачная
экалогія”, “Расліны ў казках”, “Міфалагічныя істоты”. А таксама выканалі хатняе заданне –
малюнкі “Дом для птушак”, дзе кожны праявіў сваю фантазію.