У раённай бібліятэцы імя
В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў Вялікабераставіцкай СШ прайшло інфармацыйнае
паведамленне “Беларусь у ААН: гісторыя стварэння і глабальных ініцыятыў”.
Бібліятэкар расказала, што 24 кастрычніка ўвесь свет адзначае Дзень ААН. У гэты
дзень уступіў у сілу Статут ААН - Арганізацыі Аб'яднаных нацый - найбуйнейшай
міжнароднай міждзяржаўнай арганізацыі, створанай у 1945 г. пасля Другой
сусветнай вайны краінамі антыгітлераўскай кааліцыі. Арганізацыя Аб'яднаных
нацый павінна была стаць сусветнай арганізацыяй калектыўнай бяспекі,
інструментам спынення агрэсіі і падтрымання ўсеагульнага міру, недапушчэння
трэцяй сусветнай вайны. А таксама, вядучая распавяла аб гісторыі прыняцця
Беларусі ў склад членаў-заснавальнікаў ААН і аб укладзе Беларусі ў працы ААН.
Разглядаючы кніжную выставу дзеці пазнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй
правоў чалавека і Канвенцыяй аб правах дзіцяці.