9 лістапада 2023 года
споўнілася 205 гадоў з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева. Творы І. С. Тургенева вядомыя ва ўсім свеце і
перакладзены на ўсе еўрапейскія мовы. Ён належыць да ліку пісьменнікаў, якія
ўнеслі значны ўклад у развіццё рускай літаратуры другой паловы XIX ст. І. С. Тургенеў увайшоў у рускую
літаратуру, як сапраўдны псіхолаг чалавечых душ і тонкі знаток усяго прыгожага:
музыкі, жывапісу, прыгажосці навакольнага свету. Знаёмячыся
з творчасцю пісьменніка, не перастаеш здзіўляцца яго таленту. У раённай
бібліятэцы імя М. Кавалеўскага была аформлена кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры «Чуткі
і глыбокі летапісец рускага жыцця», дзе чытачоў пазнаёмілі з цікавымі фактамі з
біяграфіі Івана Сяргеевіча і яго творамі розных гадоў: «Бацькі і дзеці», «Першае
каханне», «Запіскі паляўнічага», «Ася», «Напярэдадні» і іншымі.