У
раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага аформлена і дзейнічае кніжная
выстава-памяць “Злачынствы супраць жыцця”, прысвечана генацыду беларускага народа
ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На выставе
прадстаўлена гісторыка-дакументальная літаратура аб падзеях, звязаных з
акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Экспануюцца кнігі
з серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці” пра гісторыю канцэнтрацыйных
лагераў у розных кутках нашай Радзімы, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч
чалавек: Масюкоўшчына, Азарычы, Трасцянец і інш. Кніжная выстава ўключае літаратуру
аб трагедыі вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр,
пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны. Мэта выставы
- нагадаць і дакладна расказаць, што такое генацыд і як па-зверску здзекаваліся
нацысты над мірным насельніцтвам Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя
трагічныя старонкі ў нашай гісторыі забыццю не падлягаюць, у тых злачынстваў
перад чалавецтвам тэрміну даўнасці няма. Запрашаем пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы.
Любы жадаючы можа наведаць бібліятэку і даведацца больш пра той трагічны для
нашага народа час.