24.11.2023г. Краязнаўчая вандроўка “Краса і гонар Гродзенскага краю”

24 лістапада ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая вандроўка “Краса і гонар Гродзенскага краю” на якой прысутнічалі вучні 1і 2 класа. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра прыгожыя мясціны цудоўнага города Гродна, такія як – музей-аптэка, Стары і Новы замак, Каложскую царкву, найстарэйшыя воданапорныя вежы (Касю і Басю) і пажарную каланчу. Дзеці ўважліва слухалі і ахвотна адказвалі на пытанні бібліятэкара.