10.01.2024г. Урок ветлівасці “У краіне ветлівых слоў”

  Ці часта мы дзякуем іншым за тое, што яны зрабілі для нас нешта добрае? Так. Гэта адбываецца кожны дзень і робім мы гэта амаль аўтаматычна. Нас гэтаму навучылі нашы бацькі, выхавальнікі ў дзіцячым садзе, настаўнікі ў школе. 10 студзеня, напярэдадні Міжнароднага дня “Дзякуй”, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей дашкольнага ўзросту ўрок ветлівасці “У краіне ветлівых слоў”. Дзеці даведаліся шмат цікавых звестак пра самае ветлівае свята. Паспрабавалі вымавіць чароўнае слова “Дзякуй” на іншых мовах. Бібліятэкар прадэманстравала і зачытала цікавыя вершы, усе разам разгледзелі кніжкі для самых малодшых чытачоў з фонду бібліятэкі.