11 студзеня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Пражэктар».Падчас практычных
заняткаў «Рамонак падзякі» хлопчыкі
і дзяўчынкі здзейснілі займальнае
падарожжа па прасторах Закона Рэспублікі Беларусь. Мы часта чуем аб правах дзіцяці, але ці задумваліся калі- небудзь, што дзякуючы Закону мы маем права на жыццё, права на ахову і ўмацаванне здароўя, права на
недатыкальнасць асобы і яшчэ шмат розных
правоў. Напрыканцы сустрэчы дзеці
ўпісалі на пялёсткі паперы тыя
артыкулы з Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», якім яны шчыра ўдзячныя за сваё шчаслівае дзяцінства і ў
нас з’явілася цудоўная кветка «ПАДЗЯКІ».