19 студзеня у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшоў краязнаўчы ўрок для вучняў 3 класа мясцовай школы з мэтай пышырэння ведаў
дзяцей пра нашу краіну, яе сімвалы і славутасці, выхавання ў школьнікаў адказнасці і любові да сям’і, вёскі,
горада і роднай краіны. Любоў да Радзімы, як і
да Маці, нараджаецца ў дзяцінстве. Дзеці даведаліся
шмат цікавай
інфармацыі аб родных мясцінах, прынялі ўдзел
у віктарыне, разгадалі шмат
загадак. Пазнаёміліся з легендамі пра белага і чорнага буслоў.