Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла тэматычны час «Знает каждый: безопасность
это важно». Адным з важных фактараў шчаслівага дзяцінства з’яўляецца бяспека. І
для таго, каб максімальна абараніць дзяцей ад магчымых небяспек, неабходна не
толькі пастаянна прыглядаць за імі, але і навучыць іх правілам бяспечных
паводзін. У час размовы з бібліятэкарам вучні
паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома, у школе і на вуліцы, напомнілі
паслядоўнасць дзеянняў пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях. Актыўна
адказвалі на пытанні віктарыны. На развітанне школьнікі паабяцалі, што
прыйшоўшы дадому, абавязкова раскажуць сваім бацькам пра ўсё, што паўтарылі і
даведаліся ў школе.