Першае пасяджэнне
аматарскага аб’яднання “ДИВО” адбылося 20 студзеня ў філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка”. На бібліятэчных пасядзелках “Зіма. Новы год. Каляды” бібліятэкар
пазнаёміла ўдзельніц мерапрыемства з гісторыяй узнікнення свята “Каляда”,
пагаварылі пра прыкметы і гаданні на “святкі”. Жанчыны з ахвотай дзяліліся
сваімі ўспамінамі святкавання Новага года, Ражства, Каляд і нават прынялі ўдзел
у “бібліятэчнай варажбе”. Гучалі вершы, загадкі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай
і вясёлай абстаноўцы.