19.01.2024г. Літаратурныя гонкі "Захацеў развеяць скуку - працягні за кніжкай руку"

  19 студзеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло першае ў гэтым годзе пасяджэнне аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА". Удзельнікі прынялі актыўны ўдзел ў літаратурных гонках "Захацеў развеяць скуку - працягні за кніжкай руку". Любімыя казкі чакалі вучняў. Яны з задавальненнем разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне і раілі сваім сябрам кніжкі, якія ім прыйшліся даспадобы.