21.02.2024г. Краязнаўчы ўрок "Мовай роднай ганаруся, з ёю плачу і смяюся"

 21 лютага, да Дня роднай мовы, у філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў краязнаўчы ўрок "Мовай роднай ганаруся, з ёю плачу і смяюся". На мерапрыемства прыйшлі вучні старэйшых класаў. Галоўнай умовай падчас мерапрыемства было размаўляць на беларускай мове, з чым вучні добра справіліся. Вядучыя падрыхтавалі цікавую праграму на веданне беларускай мовы: дапоўні прымаўку, адгадай загадку, перакладзі на беларускую мову і г. д. А яшчэ прапанавалася прачытаць выразна любы верш на беларускай мове. Кожны падабраў сабе па густу і зачытаў. Ад мерапрыемства вучні атрымалі: веды беларускай мовы, добры настрой і смачныя цукеркі мінскай фабрыкі "Камунарка", якія ўсім вельмі спадабаліся, таму што якасць беларускіх цукерак - лепшая!