22.02.2023г. Гістарычны экскурс «Гісторыя Дня абаронцы Айчыны»

 22 лютага на адкрытым пасяджэнні аматарскага абяднання «Пражэктар», у філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка», прайшоў гістарычны экскурс «Гісторыя Дня абаронцы Айчыны». Падчас мерапрыемства, удзельнікі пагрузіліся ў мінулае нашай краіны: пагаварылі пра волатаў, чаму армія ўсім родная, якія войскі існуюць і чым яны аснашчаны.