21 лютага, у рамках Дня інфармацыі "Абаронцам - слава!", у раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшоў майстар-клас "Падарак
сваімі рукамі". Дзецям паказалі, што паштоўку можна зрабіць сваімі рукамі
і зробленая простая, але яркая паштоўка прынясе радасць вашым блізкім і
сябрам. Для вырабу вясёлай паштоўкі спатрэбіліся папера, нажніцы, клей і трохі
часу. Дзецям вельмі хацелася парадаваць любімых тат, дзядуляў, братоў, таму яны
з асаблівым трапятаннем паставіліся да працы.