Ёсць такая прафесія – Радзіму
абараняць. 23 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных
Сіл Рэспублікі Беларусь. У гэтым паняцці заключаны вялікі сэнс: любіць,
пачытаць і годна абараняць нашу Айчыну! Нашы салдаты і афіцэры даказалі, што
яны з гонарам могуць насіць званне абаронцаў Айчыны. Напярэдадні гэтага свята, 21 лютага ў раённай бібліятэцы ім. В.
М. Кавалеўскага, у рамках Дня інфармацыі “Абаронцам – слава!”, для навучэнцаў 8
"Б" класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла патрыятычная
гадзіна "Стаіць на варце Радзімы салдат!”. Бібліятэкар расказала дзецям
пра слаўную гісторыю нараджэння свята, чаму яго адзначаюць менавіта 23 лютага,
з якога года свята называецца "Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл
Рэспублікі Беларусь" і чаму слова "Айчына" пішацца з вялікай
літары. У ходзе гутаркі навучэнцы паспрабавалі знайсці адказы на наступныя
пытанні: "Што такое гераізм і мужнасць?", "Каго можна назваць
абаронцам Айчыны?", "Што такое абавязак перад Радзімай?". Затым удзельнікі
прынялі ўдзел у віктарыне. Дзецям было прапанавана некалькі конкурсаў: "Ваенныя
прафесіі", "Конкурс ваенных гісторыкаў" і іншыя. Падчас віктарыны навучэнцы
паказалі добрыя веды, праявілі творчыя здольнасці, эрудыцыю, кемлівасць. Да
мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Салдатам быць – Радзіме
служыць!".