Малая радзіма, родны
край... Гэтае месца адыгрывае значную ролю ў жыцці кожнага чалавека. 3 сакавіка
Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла дзяцей
малодшага школьнага ўзросту прыняць удзел у гульне-падарожжы па Бераставіцы, дзе
трэба было адказаць на цікавыя і разнастайныя пытанні аб гісторыі пасёлка, аб
славутасцях і помніках архітэктуры. Удзельнікі праявілі свой
інтэлектуальна-творчы патэнцыял, зрабілі нямала адкрыццяў і папоўнілі скарбонку
карыснай інфармацыі аб родным краі.