У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” 14
сакавіка да Дня праваслаўнай кнігі была арганізавана кніжная выстава
“Праваслаўная кніга – выток дабрыні і міру”. Для агляда праваслаўнай літаратуры
быў запрошаны святар Масалянскай царквы. Ён пазнаёміў дзяцей з алфавітам і лічбамі стараславянскай азбукі,
таксама паказаў кнігі з царквы аж 1835 года. Назва гэтай кнігі - «Триодио» -
гэта ў праваслаўнай царкве агульная назва богаслужбовых кніг змяшчаючых
трехпесенные каноны, адкуль і паходзіць назва. Святар расказаў дзецям аб
значэнні чытання духоўнай літаратуры. Наведаўшы дадзеннае мерапрыемства чытачы
акунуліся ў свет праваслаўнай літаратуры, якая выхоўвае добрыя пачуцці і
падахвочвае да вялікіх учынкаў.