14 сакавіка у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для
дзяцей 1 класа мясцовай школы была праведзена віктарына “Мая Радзіма”. Мэта мерапрыемства
- пашырыць веды дзяцей аб гісторыі беларускага народа, геаграфіі краіны, яе
прыродзе і культуры. Дзеці з задавальненнем адказвалі на шматлікія пытанні
віктарыны, адгадвалі загадкі, “малявалі” карціну нашай краіны, але не фарбамі
на паперы, а словамі. Перакладалі вядомыя для іх словы з рускай мовы на
беларускую, слухалі вершы пра родную Беларусь.