Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца
15 сакавіка, бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага
падрыхтавала для навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы пазнавальнае
мерапрыемства “Закон пра мяне і мне пра закон”. Коратка пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з
гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, а таксама з
папраўкамі ў Канстытуцыю РБ, за якія прагаласавала большасць грамадзян
Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім
рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Вучням напомнілі аб асноўных правах і
абавязках грамадзяніна дзяржавы. Дзеці адказалі на пытанні віктарын “Аб
Канстытуцыі ў пытаннях?”, прынялі ўдзел у конкурсе “Парушэнне канстытуцыйных
правоў у казках?”, сітуацыйнай гульне “Правы і абавязкі”.