Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь бібліятэкар філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы прававы час
“Асноўны закон Беларусі”. Дзеці даведаліся, што 15 сакавіка 2024 года
спаўняецца 30 год са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пра гісторыю
дзяржаўнага свята, аб значэнні Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага
грамадзяніна нашай рэспублікі. Дзеці пагулялі ў гульню “Адгадай правы і
абавязкі”. Замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай
краіны, якія прапісаны ў Канстытуціі Рэспублікі Беларусь.