15 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка прайшла гадзіна права «Закон, па якім мы жывём» . Сярод галоўных дзяржаўных
свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, асаблівае месца займае 15 сакавіка -
Дзень Канстытуцыі. Падчас мерапрыемства падлеткі з цікавасцю слухалі
бібліятэкара, якая расказала прысутным, што такое Канстытуцыя, што запісана ў
ёй, калі прынята, і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам. Рабяты
пазнаёміліся з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна, прынялі актыўны
ўдзел у тэматычнай віктарыне «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», у гульні “Правы
і абявязкі”, а таксама разглядалі сітуацыі па дадзенай тэме. Дзякуючы
мерапрыемству прававая культура прысутных рабят стала вышэйшай.