16 сакавіка час прыемных сустрэч "Дзіва дзіўнае-песня
беларуская" сабраў удзельнікаў
аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці" у філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка", каб у чарговы
раз весела правесці вольны час з сябрамі. Прыпомнілі масленічную нядзелю: чым
сустракалі і праводзілі, якія звычаі і абрады адзначаліся, паспявалі
масленічныя беларускія песні. Падзяліліся рэцэптамі смачных бліноў. Паласаваліся
смачнымі масленічнымі стравамі і паспрабавалі
духмяную гарбату.