Свята 8 сакавіка – цудоўная нагода нагадаць жанчынам усіх
узростаў, якія яны прыгажуні, разумніцы і цудоўныя гаспадыні. Свята з задавальненнем
адзначаецца ўсімі пакаленнямі. Але чаму яно павінна святкавацца толькі адзін
раз у год? 17 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла
літаратурная вечарына “Тваё імя – Жанчына”, пасяджэнне аматарскага аб’яднання
“ДИВО”. Падчас вечарыны для жанчын гучалі песні, віншаванні, вершы. Удзельніцы
мерапрыемства дзяліліся цікавымі гісторыямі з свайго жыцця, прымалі актыўны
ўдзел у конкурсах, гульнях, адказвалі на шматлікія пытанні віктарын, прынялі
ўдзел у бяспройгрышнай латарэі. Быць шчаслівай і прагожай, у добрым настроі
жанчына павінна быць кожны дзень, а не адзін раз у год.