Сёння 17
сакавіка навучэнцы пачатковых класаў школы №5 імя П.З. Калініна г. Гродна
пабывалі на экскурсіі ў г. п. Бераставіца. Адзін з маршрутаў - Бераставіцкая
раённая бібліятэка. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, што бібліятэка носіць
імя вучонага, ураджэнца бераставіцкай зямлі В.М. Кавалеўскага. Яны пазнаёміліся з чытальнай і абанементнай залай, з разнастайнай калекцыяй кніг і
перыядычных выданняў. Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла дзетак з гісторыяй бераставіцкага
раёна, звярнула ўвагу на карціны мясцовага мастака Н.У. Жлабовіча, на якіх
намаляваны помнікі гісторыі і архітэктуры. Хлопчыкаў і дзяўчынак зацікавіла партрэтная галерэя вядомых людзей, якія жылі і
працавалі на бераставіччыне і фатаграфіі ХХ стагоддзя на фотавыставе «Фотаімгненні для
нашчадкаў». У канцы сустрэчы школьнікі з вялікай цікавасцю разглядалі і чыталі
незвычайныя кнігі-цацкі ў маляўнічых вокладках з фонду бібліятэкі.