27.03.2024г. Урок інфармацыйнай культуры “Знаёмства з бібліятэкай”

 27 сакавіка ў філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прыйшлі дзеці 1-3кл. на ўрок інфармацыйнай культуры “Знаёмства з бібліятэкай”. Бібліятэкар у гульнявой форме расказала аб правілах паводзін у бібліятэцы, аб кніжных выставах, аб расстаноўцы кніг на паліцах. Затым дзеці з вялікай цікавасцю пагрузіліся ў гульню «Казачная вёска». Яны адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, расказвалі казкі і вершы.